Перспектывамі на найблізкую будучыню з'яўляецца цэлы шэраг праектаў. Галоўны - да 2022 года запусціць больш за 600 станцый.

На іх без праблем можна будзе папоўніць запас ходу на 32-35 км усяго за 7 мін. У пацверджанне гэтага з 2020 года ствараюцца пулы хуткіх ЭЗС з 6 станцый магутнасцю 50 кВт. Такія комплексы – ноу-хау беларускіх распрацоўшчыкаў. Зарадных комплексаў, дзе адначасова могуць зараджацца 6 электрамабіляў, няма ні ў адной з краін СНД.

Акрамя гэтага, да 2024 года ў планах кампаніі развіццё сеткі супер хуткіх электразаправак, а першы пілотны праект з’явіцца да канца 2022 года. Усяго за адну хвіліну на гэтых станцыях можна будзе папоўніць запас ходу на 32 км. яны будуць разлічаны на сучасныя электрамабілі з вялікай ёмістасцю акумулятараў, якія можна зарадзіць за 10 хвілін на 345 км прабегу. Пачнем мы запуск такіх АЗС з асноўных магістраляў і сталіцы, затым паступова будзем ахопліваць ўсю краіну.

Паўнавартаснае развіццё сеткі супер хуткіх АЗС плануецца пры ўдзеле ЕБРР і ЕІБ.