Гісторыя беларускай зараднай інфраструктуры пачалася з усталёўкі першай зараднай станцыі ў 2014 годзе.
Да гэтага часу на транзітных АЗС сеткі РУП “Вытворчае аб’яднанне” Беларуснафта ” час ад часу ўзнікаў попыт на дадзеную паслугу, у адпаведнасці, з чым паступова пачалі развіваць гэтую тэматыку бо быў пэўны запыт з боку кіроўцаў. Аднак відавочна, што тэмпы развіцця сеткі не маглі быць высокімі, да 2017 года
РУП “Вытворчае аб’яднанне” Беларуснафта ” налічвала толькі 17 электразаправак.
Існуючы вопыт развіцця перспектыўных, новых, чыстых тэхналогій
(РУП “Вытворчае аб’яднанне” Беларуснафта ” у тым ліку мае найбуйнейшы аб’ект сонечнай генерацыі ў Беларусі магутнасцю 60 МВт) памножаны на паспяховую працу па забеспячэнні лагістычна выверанай, найбуйнейшай у краіне сеткі АЗС, прадвызначыў нашу будучыню. У 2018 годзе быў падпісаны ўказ прэзідэнта, які вызначыў РУП “Вытворчае аб’яднанне” Беларуснафта ” нацыянальным аператарам. Нашай кампаніі была пастаўлена амбіцыйная задача па развіцці зараднай інфраструктуры для ўсёй краіны.
РУП “Вытворчае аб’яднанне” Беларуснафта ” з гонарам прынялі ўскладзеныя абавязацельствы і ўжо ў канцы года нам удалося выбудаваць базавую сетку зарадных станцый, якая дазволіла бесперашкодна падарожнічаць па ўсёй краіне.