У наш час вытворцы зарадных станцый і электрамабіляў рухаюцца ў бок прыняцця ўніфікаванага падыходу да зарадных раздымаў.

[:ru]Зарядка электромобиля[:]

Мы ўжо расказвалі, што беларускія кіроўцы могуць зарадзіць свой аўтамабіль на заправах двух тыпаў: Mode 3 (павольная зарадка зменнага току) і Mode 4 (хуткая зарадка сталага току).

Сёння найболей пашыраны тып раздыму на хуткіх зарадных станцыях для нашага еўрапейскага рэгіёна — CCS Combo Type 2 (для еўрапейскіх электракараў) і Chademo (для японскіх электрамабіляў і для Tesla з адмысловым перахадніком). Менавіта такія канектары вы можаце знайсці на станцыях Malanka.

Электрамабілі з такім тыпам злучэння могуць прымаць зарадную хуткасць аж да максімальна «хуткай» зарадкі. Гэта значыць, што ў залежнасці ад ёмістасці акумулятара і пачатковага роўня зарада, электракар зарадзіцца да 80% усяго за паўгадзіны.

Сачыце за навінамі!