Для таго, каб карыстанне электрозарядными станцыямі не дастаўляла клопатаў, сетка ЭЗС Malanka раіць звярнуць увагу на некаторыя асаблівасці іх эксплуатацыі.

Раздымы на электразаправачных станцыях Malanka арыентаваны на еўрапейскі тып зарадкі і прадстаўлены ў большасці сваёй стандартам CCS Combo 2, CHAdeMО і Type 2.

Аднак мадэльны шэраг электракараў, які прадстаўлены ў Беларусі, не заўсёды быў лакалізаваны вытворцам для еўрапейскага рэгіёна. І кіроўцам даводзіцца ісці на розныя хітрыкі, каб мець магчымасць зараджаць электрамабіль на ўсіх ЭЗС. Адным з такіх спосабаў з’яўляецца выкарыстанне перахаднікоў.

Malanka звяртае ўвагу электраўладальнікаў: выкарыстанне перахаднікоў можа быць небяспечным.

Пры скоку напружання, якое можа ўзнікнуць з-за кароткага замыкання, перагрузкі або перагрэву, вялікі рызыка ўзгарання перахадніка. Гэта можа прывесці да псуты электрастанцыі і электрамабіля.

Асабліва гэта тычыцца самаробных раздымаў.

Malanka папярэджвае: карыстацца самаробнымі перахаднікамі, а таксама не сертыфікаванымі вытворцамі на ЭЗС сеткі катэгарычна забаронена.

У выпадку, калі ваш электрамабіль мае зарадны порт несумяшчальны з раздымамі зарадных станцый Malanka, лепшым рашэннем з’яўляецца замена порта ў аўтамабілі. Гэтую паслугу аказваюць на ўсіх СТА, якія спецыялізуюцца на абслугоўванні электракараў.

Таксама звяртаем вашу ўвагу, што пад час выкарыстаньня перахаднікоў можа быць ускладнены запуск працэсу зарадкі. Будзьце ўважлівыя, спыняючы працэс зарадкі аварыйнай кнопкай. Пры выкарыстанні перахадніка, яго можа заклінаваць. А калі кіроўца забудзецца яе адціснуць, то ў дадатку гэтая станцыя аўтаматычна становіцца недаступнай, таму не забывайце адціскаць аварыйную кнопку, калі вы яе націснулі.

Не спяшаецеся адразу пасля запуску прыкладання ўстаўляць кабель зарадкі ў электрамабіль. Выберыце патрэбную станцыю, коннектор, задайце ліміт кВт*г і непасрэдна перад выбарам Вашай аплатнай карты устаўце коннектор ў электрамабіль. Звярніце ўвагу, што з моманту падлучэння электрамабіля да зараднай станцыі і актывацыі працэсу зарадкі праз прыкладанне, інтэрвал павінен складаць не больш за адну хвіліну.

Будзьце ўважлівым карыстальнікам і, пакідаючы станцыю ЭЗС, сочыце за тым, каб усё абсталяванне заставалася ў працоўным стане.

Добрай дарогі, жадае электрааматарам Malanka.