Пад'ехалі свежыя навіны!
Сёння быў разгледжаны ўказ пра стымуляванне выкарыстання электрамабіляў, у тым ліку пра ануляванне ПДВ пры куплі электракара за мяжой.

Гэта значыць, што зручныя і экалагічныя электрамабілі могуць стаць на 20% танней і яшчэ выгадней. Навіна асабліва дарэчы цяпер, калі на рынку з’яўляецца ўсё больш электракараў па даступных цэнах. Эксперты кажуць, што да 2022 года яны нават зраўнаюцца з коштам звыклых нам аўтамабіляў з РУЗ!

Свет змяняецца, і электрамабілі ─ гэта больш не высокатэхналагічны транспарт будучыні, а частка сучаснасці!