Нястача транспартавых сродкаў ускладняе працу Чырвонага Крыжа. Стандартны спосаб перасоўвання – на грамадскім транспарце – патрабуе значна больш часу. Часам медсёстры фізічна не могуць далезці да таго ці іншага пункта.

Першымі на просьбу пра дапамогу адгукнуўся афіцыйны дылер «Джылі Цэнтр Мінск», які на дзень падаў электрамабіль, а сетка электразаправак Malanka сабрала 25 прадуктовых кошыкаў для бедных.

За час падарожжа электракара з Мінска ў Магілёў атрымалася дапамагчы медсястры адвесці прадукты яе падапечным, забраць рэцэпты з паліклінікі, купіць лекі.

Электракар Geely Geomtry А мае батарэю 61,9 кВт·ч. З батарэяй такой ёмістасці можна праехаць на адным зарадзе 450 кіламетраў. За ўвесь дзень, а гэта каля васьмі гадзін бесперапыннай эксплуатацыі, электракар разрадзіўся да 30%. І толькі па дарозе назад у сталіцу яго вырашылі падзарадзіць. 40 хвілін — і машына зараджана да 90%. А значыць, што электракар ізноў гатоў быць экалагічным памагатым для медсёстраў і валанцёраў Чырвонага Крыжа.

Гэта навіна сапраўдная Malanka! Зараз далезці на ўсход Беларусі ў горад Магілёў на электракары прошчы простага. Расказваем.

Перад тым, як выехаць з Мінска, загарніце на ЭЗС № 4, што на Партызанскім праспекце, 156 з хуткай станцыяй Mode 4 ー яна здольная зарадзіць электрамабіль за 35 хвілін на 140 км шляху. Гэтага зарада хопіць, каб папоўніць зарад у Беразіно. Там можна зарадзіцца на хуткай станцыі ЭЗС №5 на 120 кВт! Калі ваш электрамабіль дазваляе прыняць усю магутнасць, то за 7-8 мін вы назапасіцеся ходам на 85 км. Тым часам, до Магілёва застанецца ўсяго 95 кіламетраў. У гэтым горадзе таксама развіта зарадная інфраструктура – ёсць 4 хуткія станцыі Mode 4 і столькі ж павольных Mode 3, якія дазволяць зарадзіць электрамабіль за ноч, калі вы захочаце затрымацца ў горадзе даўжэй.

Будаванне праходзіць імгненна, есці імавернасць, што пакуль вы даедзеце да Магілёва, там з’явіцца яшчэ трохі станцый! Сачыце за навінамі!