Сетка ЭЗС Malanka падвяла вынікі працы за паўгоддзе і агучыла актуальную статыстыку па колькасці ЭЗС і электрамабіляў у Беларусі. З пачатку лета колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла ў два разы. Калі ў пачатку вясны гаварылася пра тое, у Беларусі крыху больш за 400 электрамабіляў, то, паводле ацэнак "Беларуснафты", у пачатку жніўня электрамабіляў у краіне стала больш за 800.

Больш за ўсё электразаправачных станцый у Мінску-171. У 2020 годзе ў сталіцы запланаваная ўстаноўка яшчэ 110 хуткіх станцый. Большасць з іх будуць размешчаны ў цэнтры горада, паблізу гандлёвых, забаўляльных і культурна-спартыўных збудаванняў. Аднак, у спальных раёнах сталіцы вадзіцелі электракараў таксама маюць магчымасць зарадкі.

“Наша галоўная задача-забяспечваць камфорт кіроўцам электрамабіляў зручным размяшчэннем заправачных станцый. Каля гандлёвых і забаўляльных цэнтраў, на паркоўках супермаркетаў, крам мы ўсталёўваем хуткія станцыі. Уладальнік электрамабіля, прыязджаючы ў гандлёвы цэнтр, можа падключыць аўто да зараднай станцыі і ісці па сваіх справах. Калі ўладальнік вяртаецца, электрамабіль ўжо зараджаны. Зручна і камфортна”, — растлумачыў намеснік дырэктара ПА “Беларуснафта” Андрэй Коцік.

Акрамя колькасці электрозаправочных станцый, у “Беларуснафце” палічылі, на колькі кілават электрамабілі зараджаюцца ў месяц і колькі часу трацяць на гэта.

Так, у жніўні на станцыях Malanka электрамабілі зарадзіліся на 80 тысяч кВтч. Гэта значыць зарадкі, якую атрымалі беларускія электрамабілі, а гэта 4500 кіламетраў, з запасам хапіла б для паездкі з Менска ў Лісабон.

Калі ж перавесці сесіі зарадкі ў гадзіны, то ў месяц на зарадку ўсіх электрамабіляў сышло больш за 10 тысяч гадзін або 3, 5 года.

Што тычыцца колькасці электразаправачных станцый у абласных гарадах, то тут лідзіруе Брэст і Брэсцкая вобласць. Там на гэты год запланавана ўсталяваць 15 электразарадных станцый. Да канца года іх колькасць у Брэсцкай вобласці вырасце да 34.

На другім месцы-Гродзенская вобласць, там сёлета плануецца ўсталяваць 11 ЭЗС. Да канца года агульная колькасць станцый складзе 27 штук.

Брэсцкі і Гродзенскі кірунак традыцыйна лічацца аднымі з самых прывабных у Беларусі, бо маюць турыстычны патэнцыял, і менавіта праз гэтыя вобласці праходзяць самыя ажыўленыя міжнародныя трасы.

Да канца года Malanka плануе ўсталяваць яшчэ хуткія ЭЗС ва ўсіх абласцях краіны: у Віцебскай – 2 станцыі, Гомельскай-10 ЭЗС, Магілёўскай – 1 ЭЗС, Мінскай – 7. Такім чынам, да сённяшніх 270 станцый ва ўсёй краіне дададуцца яшчэ больш за 150. І агульная колькасць ЭЗС перавысіць 400 адзінак.

У кампаніі адзначаюць, што ўпор зроблены менавіта на развіццё хуткіх ЭЗС. Іх устаноўка на буйных аўтамабільных трасах дазволіць вадзіцелям эканоміць час і папаўняць неабходны запас энергіі свайго электракара за лічаныя хвіліны.

Сёння Malanka здольная абслугоўваць да 9000 электрамабіляў штодня.