Колькасць ЭЗС у 2021 годзе вырасце да 600 штук, з'явяцца новыя стымулюючыя меры для кіроўцаў электрамабіляў, а ДАІ разгледзіць унясенне змяненняў у ПДР. Пра тое, што чакае рынак электратранспарту ў найбліжэйшай будучыні распавёў намеснік дырэктара Беларуснафты Андрэй Коцік падчас першага беларускага форуму развіцця электрамабільнасці E-Mobility 2020.

“Для таго, каб адбыўся татальны пераход ад аўтамабіляў унутранага згарання да электрамабіляў павінна супасці чатыры фактары: электрамабілі павінны быць даступныя коштам, мець шырокі мадэльны шэраг, для іх павінна быць развітая зарадная інфраструктура і самі электракары павінны мець дастатковы запас ходу” — растлумачыў Андрэй Коцік падчас свайго выступу на форуме.

У Беларусі за паўгода колькасць электрамабіляў вырасла ўдвая. Сёння ў нашай краіне налічваецца 1,2 тыс. EV-такія афіцыйныя дадзеныя. Гэтаму спрыяла нулявая мытная пошліна і адмена ПДВ. Кіроўцы смялей перасаджваюцца на электрамабілі і таму, што ў Беларусі развіваецца інфраструктура для зарадкі, скарачаюцца адлегласці паміж найбліжэйшымі станцыямі, упор робіцца на ўстаноўку хуткіх слупкоў. Што ж прапануе нацыянальны аператар сеткі ЭЗС Malanka акрамя гэтага?

Сёння, акрамя адмены ПДВ і мытнай пошліны, прадугледжана бясплатная паркоўка для ўладальнікаў электракараў, а таксама спрошчана працэдура ўстаноўкі зарадных станцый. У найбліжэйшай будучыні ў Беларусі разглядаецца магчымасць прадастаўлення скідкі пры куплі электрамабіля, бясплатны праезд па платных аўтамагістралях. А каб прастымуляваць службы таксі і дастаўкі замяніць свой аўтапарк на электрычны, прадстаўнікі Malanka падчас форуму прапанавалі пазбавіць ІП ад падаткаў пры пераходзе на электратранспарт.

Што тычыцца інфраструктуры, то ў Беларусі да канца 2020 года будуць функцыянаваць больш за 400 ЭЗС, у 2021 агульная колькасць ЭЗС перавысіць 600.

“Цяпер у Беларусі налічваецца 571 АЗС, а значыць, да 2021 года электразаправачных станцый будзе больш, чым традыцыйных заправак. Таксама ў наступным годзе мы запусцім пілотны праект па суперхуткіх зарадках, дзе за 10 хвілін можна будзе зарадзіцца да 350 км. такіх станцый пакуль плануем дзве. Будзем вывучаць попыт і іх загружанасць. Усе станцыі разам змогуць абслугоўваць да 30 тысяч машын” — агучыў бліжэйшыя планы Андрэй Коцік.

Прадстаўнікі ДАІ на форуме E-Mobility распавялі пра тое, што разглядаюць змены ў Правілы дарожнага руху. Змены тычацца таго, каб у ПДР з’явіўся пункт аб забароне прыпынку і стаянкі аўто ДВС ў месцах, прызначаных для зарадкі электратранспарту. Калі ў правілах будзе прадугледжана адказнасць за парушэнне правілаў прыпынку / стаянкі ў такіх месцах, у Дзяржаўтаінспекцыі мяркуюць, што праблемы з занятымі электразарадкамі знікнуць.