Malanka запусціла чат-бот для дапамогі электрамабілістам

Беларускія кіроўцы электракараў зараз могуць атрымліваць аператыўную кансультацыю аб эксплуатацыі зараднай інфраструктуры, аплаце зарада, а таксама аб рабоце прылады Malanka. У Беларусі стварылі адмысловы чат-бот для электрамабілістаў Malanka (даступны ў Telegram).

Каб скарыстацца чат-ботам неабходна выбраць катэгорыю пытанняў, пасля гэтага бот перанакіруе суразмоўцу на патрэбны раздзел і прадаставіць адказ.

“Кожны дзень нашай службе падтрымкі даводзіцца адказваць на шэраг аднатыпных пытанняў, якія ўзнікаюць у карыстальнікаў, якіх з кожным днём становіцца ўсё больш. Толькі ў гэтым месяцы да нашага дадатку падпісалася больш за 250 электрамабілістаў. Як правіла, гэтыя пытанні датычацца таго, як зарадзіць электракар, як прывязаць карту да мабільнага дадатку, што рабіць, калі зарад не ідзе. Для таго, каб нашы кліенты мелі магчымасць атрымліваць аператыўныя адказы на свае пытанні, намі і быў створаны гэты чат-бот. У чаце ўсе пытанні падзеленыя па катэгорыях, так што нават у новых карыстальнікаў не будзе ўзнікаць цяжкасцяў з пошукам адказу на пытанні “, — ўдакладняюць у Malanka.

Калі карыстальнік не знайшоў адказу ў аўтаматычнай сістэме, можна сфармуляваць сваё пытанне, звярнуўшыся ў кругласутачную службу падтрымкі, па нумарах тэлефонаў: +375 (33,29,25) 6-431-431 або па электроннай пошце malanka@beloil.by