12.11.2021 Malanka прапануе наведаць маршрут з трох станцый для праверкі зараднага раздыма электрамабіля або перахадніка

12.11.2021 з 12:00 да 19:00 Malanka прапануе наведаць маршрут з трох станцый кіроўцам, якія адчуваюць цяжкасці з зарадкай або збіраюцца купляць электрамабіль, а таксама для тых кіроўцаў, хто пераабсталяваў раз’ём свайго электракара пад еўрапейскі стандарт CCS або выкарыстоўвае сертыфікаваны перахаднік.

Адрасы станцый:
вул. Горацкага, 10 (АЗС № 9) (Yablochkov)
вул. Акадэміка Фёдарава, 5 (T Zone/Vityaz)
вул. Шаранговіча, 51 (T Zone)

⚡️У пазначаны час, на станцыях будуць прысутнічаць спецыялісты Malanka і тэхнічныя спецыялісты вытворцаў зарадных станцый!

🚗 Маршрут пабудаваны паміж зараднымі станцыямі розных мадэляў і вытворцаў. Прайшоўшы па прапанаваным маршруце, можна будзе праверыць працу электрамабіля (перахадніка) на ўсіх станцыях сеткі.

📎 Прапануем запоўніць форму для рэгістрацыі на правядзенне праверачных (тэставых) работ 12 лістапада:

https://forms.gle/9wJLfj2HfFh9npXy6