Што будзе, калі пераблытаць раздымы зарадкі для электрамабіля?
Пачаткоўцы-электрамабілісты часта задаюцца пытаннем: што адбудзецца, калі скарыстацца "не тым" раздымам зарадкі.

Адказваем: гэта зрабіць так жа немагчыма, як і спрабаваць напрамую падключыць USB да MicroUSB. Справа ў тым, што кожнаму раз’ёму адпавядае пэўны тып зараднай станцыі і марка аўтамабіля. Так, для “павольнай” зарадкі на самых простых станцыях выкарыстоўваюцца раздымы стандарту Type 1 і Type 2. Першы падтрымліваюць Smart, Chrysler, GM, Ford, Toyota, Honda, Nissan і Tesla. Другі ўжываюць для зарадкі Аudi, BMW, Daimler, Ford, General Motors, Porsche, Volvo і Volkswagen.

Для “хуткай” зарадкі пастаянным токам на станцыях патрабуюцца раздымы стандарту CHAdeMo і CCS Combo 2. Першым можна зарадзіць Citroën, Honda, Kia, Mazda, Mitsubishi, Nissan, Peugeot, Subaru, Tesla (з адаптарам) і Toyota. А вось з CCS Combo 2 працуюць амаль усе нямецкія, шведскія і амерыканскія вытворцы.

Электрамабіль фізічна нельга падключыць да раздыма, які ён не падтрымлівае.

На станцыях Malanka прадстаўлены ўсе самыя папулярныя раздымы як для хуткай, так і для павольнай зарадкі актуальныя для нашага рэгіёну. Вы заўсёды без праблем знойдзеце той, які падыходзіць менавіта вашаму электракару.