Цяпер сетка электразаправак “Malanka” разлічана на абслугоўванне 9 тысяч электрамабіляў, праз два гады гэта лічба вырасце да 35 тысяч.

Ужо сёлета адкрыюцца 180 новых зарадных станцый, у 2021 годзе яшчэ 190. Развіваецца сетка ў горадзе і на трасах.

Асноватворны кірунак развіцця — хуткія зарадныя станцыі магутнасцю 50 кВт, вызначаныя ў горадзе каля гандлёвых цэнтраў, вакзалаў, транспартавых вузлоў, якія дазваляюць за 5-7 хвілін зарадзіць на 35 км (за паўгадзіны на 120-150 км).

У перспектыве “Malanka” будзе рухацца ў бок павелічэння магутнасці электразаправак для эканоміі часу аўтааматараў. Сёлета магутнасць некаторых электразаправак ужо складае 150-180 кВт., што дазваляе электрамабілю зарадзіцца до 150-200 км за паўгадзіны.

Будучыня – за суперхуткімі зараднымі комплексамі магутнасцю 350 кВт, якія за чатыры хвіліны папаўняюць батарэю амаль на 200 км.

Сачыце за навінамі!