Узнаўляльныя крыніцы энергіі ў звязку з электратранспартам — гэта будучыня, якая эфектыўна і на 100% экалагічна, што асабліва важнае для такіх залежных ад вонкавых энергарэсурсаў краін, як Беларусь.

Эксперты BNP Paribas лічаць, што развіццё ўзнаўляльных крыніц энергіі, сонечных і ветравых электрастанцый, няўхільна прывядзе да таго, што электрамабілі ўжо ў хуткай будучыні выцесняць з рынку звычайныя тыпы транспарта.

У Нарвегіі лік электрамабіляў ужо дасягнула 300 тыс. і складае 10% ад агульнай колькасці транспарта. У суседняй Украіне за два гады іх лік вырас да 30 тыс. Мы ж спадзяёмся, што і Беларусь таксама пойдзе па гэтым шляху, тым больш, што ўсе ўмовы для развіцця электратранспарту ў нашай краіне ўжо створаны