Маланка сумесна з ПРААН рэалізуе праект "Ліквідацыя перашкод для распаўсюджвання электратранспарту ў Рэспубліцы Беларусь шляхам укаранення станцый экспрэс-зарадкі".

Галоўная мэта – ліквідацыя перашкод для развіцця рынку электрамабіляў у Беларусі для пашырэння доступу насельніцтва да электратранспарту шляхам унясення змяненняў у законы, нарматыўныя акты і палітыку, а таксама з дапамогай рэалізацыі пілотных праектаў для стымулявання неабходных капіталаўкладанняў у інфраструктуру сеткі зарадных станцый.

Развітая нацыянальная зарадная інфраструктура з’яўляецца апорай для развіцця электрамабільнага транспарту. Пілотны праект супер хуткіх зарадных станцый сфармуе неабходны вопыт працы з новымі тэхналогіямі для наступнага маштабавання.