10 парад па тыпавых праблемах запуску зараднай сесіі

  1. Усе маніпуляцыі па зараднай сесіі неабходна праводзіць выключна праз мабільны дадатак Malanka. Не спрабуйце ўздзейнічаць на экран зараднай станцыі-ён носіць выключна інфармацыйны характар. Спыняць зарадную сесію з электрамабіля таксама не рэкамендуецца.
  1. Будзьце ўважлівыя пры выбары станцыі і канэктару, да якога падлучаны электрамабіль, у мабільным дадатку. Суадносьце нумары на станцыі і ў мабільным дадатку, выкарыстоўвайце QR-коды.
  1. Ўстаўляйце канэктар у зарадны раз'ем электрамабіля да пстрычкі. Перад злучэннем пераканайцеся, што ў раз'емах адсутнічае вада, бруд, снег і т .д.
  1. Інтэрвал паміж выбарам канэктара ў мабільным дадатку і падключэннем электрамабіля павінен складаць не больш 1 хвіліны
  1. Мінімальная сума для пачатку зараднай сесіі пры варыянце аплаты праз унутраны баланс - 1 рубель, пры аплаце напрамую з банкаўскай карты – 12 рублёў (канэктар пераменнага току) і 25 рублёў (канэктар пастаяннага току).
  1. Пасля запуску зараднай сесіі працэс збору дадзеных можа дасягаць 1 хвіліны. Не спыняйце зарадную сесію да заканчэння збору дадзеных.
  1. У Вас не атрымаецца зарадзіць электрамабіль на станцыі, калі яна падсвечана на карце чырвоным, серым або жоўтым колерамі (станцыі часова недаступныя). Калі заціснутая кнопка аварыйнай прыпынку, адцісніце яе, пракруціўшы ў  напрамку адлюстрованным на рэльефе.
  1. Для аднаўлення перапыненай зараднай сесіі неабходна адключыць і зноўку падключыць канэктар да электрамабіля.
  1. У аднаго карыстальніка мабільнага дадатку Malanka можа быць толькі адна актыўная зарадная сесія. Не спрабуйце пачаць новую зарадную сесію, не скончыўшы распачатую раней.
  1. Выкарыстанне самаробных і несертыфікаваных перахаднікоў катэгарычна забаронена!