💬

Інструкцыя па рэгістрацыі

Пачынайце працэс зарадкі электрамабіля с запампоўкі мабільнага дадатку:

1. Запампуйце мабільнае прыкладанне Malanka з App Store або Google Play

2. Адкрыйце дадатак і націсніце кнопку "Увайсці"

3. У з'явіўшымся акне націсніце кнопку "Зарэгістравацца"

4. Калі ласка, увядзіце імя, прозвішча, нумар мабільнага тэлефона, электронны адрас і пароль. Націсніце кнопку "Зарэгістравацца"

5. У акне з публічнай афертай націсніце кнопку "Прыняць". Увага! Калі на дадзеным этапе адхіліць прыняцце публічнай аферты, рэгістрацыя адмяняецца і скарыстацца паслугай зарадкі будзе немагчыма.

6. Далей адкрыецца акно па карыстанню аплатнай сістэмай. Націсніце кнопку "Прыняць". Увага! Калі на дадзеным этапе націснуць кнопку "Адхіліць", рэгістрацыя адмяняецца і скарыстацца паслугай зарадкі будзе немагчыма.

7. Затым адкрыецца акно аб паспяховай рэгістрацыі. Націсніце "ОК".

Цяпер перайдзіце ў ваш паштовую скрыню, дзе вы ўбачыце ліст ад Malanka, які змяшчае спасылку на пацвярджэнне рэгістрацыі і актывацыю вашага асабістага профілю. Толькі пасля пацвярджэння рэгістрацыі Вы зможаце ўвайсці ў асабісты кабінет мабільнага дадатку, увёўшы адрас электроннай пошты і раней прыдуманы пароль. Увага! Калі ва ўваходных лістах вы не выявіце неабходны ліст, калі ласка, праверце тэчку "Спам".

Калі ласка, выконвайце ўсе маніпуляцыі па зараднай сесіі выключна праз мабільны дадатак. На экране станцыі нічога націскаць ня трэба!