Перахаднікі і раз'ёмы

Раз'ёмы на электразарадных станцыях Malanka арыентаваны на еўрапейскі тып зарадкі і прадстаўлены ў большасці сваёй стандартам CCS Combo 2, CHAdeMО и Type 2.

Аднак мадэльны шэраг электракараў, які прадстаўлены ў Беларусі, не заўсёды лакалізаваны вытворцам для нашага еўрапейскага рэгіёна. І ўладальнікам даводзіцца ісці на розныя хітрыкі, каб мець магчымасць зараджаць электрамабіль на ўсіх ЭЗС. Адным з такіх спосабаў з'яўляецца выкарыстанне перахаднікоў.

Malanka звяртае ўвагу ўладальнікаў электрамабіляў: выкарыстанне перахаднікоў можа быць небяспечным.

Пры скоку напружання, якое можа ўзнікнуць праз кароткае замыканне, перагрузкі або перагрэў, узрастае рызыка ўзгарання перахадніка. Гэта можа прывесці да сапсавання электрастанцыі і электрамабіля. Асабліва гэта тычыцца самаробных раз'ёмаў.

Malanka звяртае ўвагу ўладальнікаў электрамабіляў: карыстацца самаробнымі перахаднікамі, а таксама не сертыфікаванымі вытворцамі на ЭЗС сеткі катэгарычна забаронена!

У выпадку, калі ваш электрамабіль мае зарадны порт несумяшчальны з раз'ёмамі зарадных станцый Malanka, лепшым рашэннем з'яўляецца замена порта электракара. Гэтую паслугу аказваюць на ўсіх СТА, якія спецыялізуюцца на абслугоўванні электракараў.

Доступные канэктары на станциях Malanka: